“Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасцьВыпуск V”

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, якую сумесна праводзяць Мінская багаслоўская семінарыя Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь і Тэалагічны інстытут хрысціян веры евангельскай (г. Мінск) мае ўжо пэўную традыцыю, і ў 2021 г. праводзілася ў пяты раз. Пасля кожнай канферэцыі выходзіць з друку зборнік матэрыялаў. У выніку зацікаўленыя чытачы могуць знаёміцца з навейшымі навуковымі даследаваннямі па гсторыі беларускага пратэстантызму сабранымі пад адной вокладкай.

Пяты выпуск матэрыялаў вышэйназванай навуковай канферэнцыі не менш багаты і разнастайны за папярэднія выпускі. Дадзены зборнік прысвечаны 100-годдзю Вялікага евангельскага прабуджэння ў Брэсце і 90-годдзю выдання беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў, зробленага Лукашом Дзекуць-Малеем і Антонам Луцкевічам.

У зборніку змешчаны артыкулы, прысвечаныя асобе Л. Дзекуць-Малея, яго служэнню і ўкладу ў справу перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову. Пры гэтым чытач знойдзе новыя цікавыя звесткі на гэту тэму, якія раней нідзе не публікаваліся.

Для тых, хто цікавіцца гісторыяй пратэстантызму на тэрыторыі Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага, аўтары зборніка таксама падрыхтавалі некалькі прыемных сюрпрызаў. Уважлівае прачытанне тэкстаў вядомых гісторыкаў дае магчымасць не толькі пазнаёміцца з грамадска-палітычнай думкай беларускага пратэстантызму, але і скласці ўяўленне пра крыніцы па гісторыі Рэфармацыі ў Беларусі, што несумненна дапаможа ў будучых навуковых пошуках.

Сувязь пратэстантызму з беларускім культурным адраджэннем у першай палове ХХ ст. паказана на прыкладах паэта Гальяша Леўчыка і настаўніка, аўтара беларускіх падручнікаў па дакладных навуках, Антона Неканды-Трэпкі. Дзейнасць Г. Леўчыка і А. Неканды-Трэпкі адбывалася ў часе Вялікага евангельскага прабуджэння 1920-х – 1930-х гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якому таксама прысвечаны асобныя артыкулы зборніка. Другая палова ХХ ст. у лёсе беларускага пратэстантызму паказана праз даследаванне малавядомых старонак распаўсюджвання біблейскай і іншай хрысціянскай літаратуры на тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Выпуск V” будзе цікавы і карысны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Евангельскай Царквы Беларусі.

Материалы по теме:

* Молитвенный листок. Январь 2022
2022. Молитва о благовестии «И сказал им: жатвы много, а делателей мало; итак, молите Господина жатвы, чтобы выслал делателей на жатву Свою» (Лк. 10:2). «Но вы ...
* Дорогие братья и сестры! Сердечно поздравляем вас с праздником жатвы!
«Плод же правды в мире сеется у тех, ко­торые хранят мир» (Иак 3:18). Дорогие братья и сестры! Сердечно поздравляем вас с праздником жатвы!​По милости Бога ...
* Рождественское послание церквам Союза ЕХБ в РБ
И сказал им Ангел: не бойтесь; я возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям: ибо ныне родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который ...
* Трудовая конференция ХТО 2021 ХТО — зона комфорта!
Время проведения: 4 –6 июня 2021 (заезд с 3 июня. вечер) Цель: Волонтерская помощь в подготовке детской базы к вводу в эксплуатацию: — Уборка территории — Установка забора — ...
* Семейная конференция
Союз ЕХБ и Минская богословская семинария приглашают вас 22-23 октября 2021 года принять участие в семейной конференции. Приглашаем к участию: — пасторов и ответственных служителей церквей; — ...