В Бресте покажут спектакль «БІБЛІЯ КНЯЗЯ РАДЗІВІЛА»

21 лютага 2019 года у чацвер 19.00 у Брэсце

Спектакль «Біблія князя Радзівіла» прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму (1515 — 1565), — аднаму з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі ХVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. — надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Як фактычны кіраўнік ВКЛ, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі — Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.). Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны.

Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады — з 1551 па 1553 г. П`еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці канцлера. У выніку, ён цверда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль падрыхтаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысера Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова. Аўтар сцэнара — кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У.Унучак.

Кошт квіткоў ад 8 да 10 руб.

Источник

Материалы по теме:

* Конференция по истории ЕХБ
23-го и 24-го января 2024 г. прошла Конференция по истории евангельского движения одновременно в двух форматах: в Беларуси на базе Минской богословской семинарии, а ...
* “Верная в малом” юбилейная женская конференция
18 лет назад сестры Беларуси получили возможность учиться в Санкт-Петербурге в Библейском институте по Всероссийской программе обучения женщин Союза ЕХБ России. В 2008 году ...
* 21 мая 2023 ГОДА — Всемирный день памяти жертв СПИДа. Призыв к молитве.
Ежегодно в третье воскресенье мая в церквах всего мира вспоминают жертв СПИДа и совершают молитвы о людях, живущих с ВИЧ/СПИД. Это делается для того, ...
* Пасхальная брошюра-раскраска «ПАСХА!»
8 страниц раскраски помогают детям выучить наизусть библейский стих "… Христос, чтобы привести нас к Богу, однажды пострадал за грехи наши…" (1 Петра 3:18) ...
* Приближаются Рождественские праздники
Приближаются Рождественские праздники – это время, когда мы можем нести детям историю о Христе. И помощью в этом может стать книга-комикс «История Иисуса Христа» ...